Cёння — дзень памяці Вінцэнта Гадлеўскага

Беларускі каталіцкі сьвятар уваходзіў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. 24 сьнежня 1942 году ў Трасьцянцы пад Менскам быў закатаваны немцамі Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч і публіцыст, паведамляе «Радыё Свабода». Ксёндз Гадлеўскі ўваходзіў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, стварыў Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю і быў рэдактарам газэты «Крыніца», пераклаў на беларускую мову Новы Запавет.