![]()
Арцыбіскуп перад святамі Божага Нараджэння звярнуўся да каталiкоў Беларусi і ўсіх суайчыннікаў. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перад святамі Божага Нараджэння скіроўвае сваё традыцыйнае пасланне да духавенства, вернікаў і ўсіх суайчыннікаў, пiша catholic. by. «Дарагія браты і сёстры, суайчыннікі!«Хрыстус нарадзіўся, Бог аб’явіўся». Гэтымі словамі мы абвяшчаем радасць свята Божага Нараджэння, якое найперш павінна насіць духоўны характар, бо Бог у вобразе чалавека ўвайшоў у нашае жыццё. Аднак у апошнія часы ўсё часцей праяўляецца тэндэнцыя вонкавай падрыхтоўкі да яго і святкавання паводле воклічу старажытных рымлянаў: «Хлеба і відовішчаў». Вірус спажывальніцтва і задавальненняў разбурае наша маральнае жыццё і хрысціянскія традыцыі. Мы не дазваляем Езусу сваёй ласкай нарадзіцца ў нашых душах, і Ён не прысутнічае ў нашым жыцці. У той жа час Бог прапануе значна большую перспектыву, чым супермаркет, матэрыяльныя каштоўнасці ці задавальненні.