Пытанне не ў тым чаму «зараз», а ў тым, чаму «дасюль...»

Такіх, як Гараўскі, Паўлічэнка ды іншыя, хапае ў Беларусі. Яны выконвалі і выканаюць любыя загады, і нават калі пасля раскажуць пра свае злачынствы, будуць рабіць гэта будзённа і без пакутаў сумлення. Гэтыя людзі атрымліваюць добры заробак з нашых з вамі кішэняў. Яны ці ўжо атрымалі, ці абавязкова атрымаюць добрую пенсію. І заўсёды на любыя папрокі ў парушэнні закона будуць адказваць: «Я толькі выконваў загад». Як вядома, 16 снежня (Deutsche Welle апублікавала відэа/ru/news/2019/12/23/359904/), у якім Юрый Гараўскі, які назваўся байцом спецыяльнага атраду хуткага рэагавання (САХР), распавёў, як удзельнічаў у выкраданні і забойстве апанентаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму. Тады ў Беларусі зніклі апазіцыянеры Юрый Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Таксама быў апублікаваны тэкст падрабязнага інтэрв’ю з Гараўскім. Не буду ўсё пераказваць, вы ўжо самі шмат пра гэта ведаеце. Гараўскі сцвярджае, што можа расказаць усё, што яму вядома, пад прысягай у судзе. DW адзначае, што Юрый Гараўскі прадаставіў ім арыгіналы і копіі дакументаў, якія пацвярджаюць яго асобу і гісторыю.