![]()
Паэт і палітык — пра ўзвышэнне беларускага нацыянальнага духу. Палітык і былы палітвязень Уладзімір Някляеў узгадаў для сайта palitviazni. info снежаньскія падзеі дзевяцігадовай даўніны. 19 снежня 2010 году ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары і вечарам таго ж дня ў сталіцы адбылася масавая акцыя пратэсту. – З часам ацэнкі тых снежаньскіх падзей змяняюцца, – кажа Уладзімір Някляеў. – Нехта з удзельнікаў лічыць вынік Плошчы-2010 паразай, хтосьці – перамогай, але для мяне ў любым выпадку тыя падзеі – гэта ўзвышэнне нацыянальнага беларускага духу, дэманстрацыя ўнутранай годнасці беларусаў і разуменне таго, у якім свеце яны жывуць і што з гэтым часам рабіць. А час патрэбна было змяняць. Каб змяніць час і ўмовы жыцця, людзі ў 2010 годзе і выйшлі на вуліцу. – Па некаторых падліках, тады пратэставала каля 50 тысяч чалавек…– Іх было значна больш, чым падавала афіцыйная прапаганда, і нават больш, чым мне ўяўлялася перад тым, калі рыхтавалася акцыя. На жаль, тое, што меркавалася зрабіць (а ставілася задача – змена рэжыму), мы не дасягнулі.