![]()
Перафразуючы вядомы выраз: дзіця ў беларускай школе вывучыць – не поле перайсці. Платныя падручнікі, дзелавы стыль вопраткі, канцтавары. І паборы-паборы-паборы. У выніку для сямейнага бюджэту гэта выходзіць у сур’ёзную суму. А яшчэ рэпетытары ледзь не з пачатковай школы. І ў гэтым плане паўстае пытанне: а чым займаецца беларуская школа, калі да паступлення дзяцей рыхтуюць рэпетытары, а ўсімі неабходнымі рэчамі і рамонтам школы забяспечваюць бацькі. У гомельскім педагагічным каледжы Выгоцкага – скандал. Навучэнцы аддзялення «Пачатковая адукацыя» абвінавачваюць сваю выкладчыцу па педагогіцы ў паборах. Гэта ж якія мусяць быць паборы, калі студэнты і іх бацькі, звыклыя да пабораў яшчэ з дзіцячага садка, абурыліся. УБеларусі ўвогуле студэнты рэдка абураюцца. А тут – напісалі заяву ў міліцыю. Маўляў, выкладчыца патрабавала грошы на валанцёрства, індывідуальныя заняткі, якіх не было, датэрміновую здачу іспытаў. І нават на прадукцыю «Арыфлэйм». Карацей, не тую прафесію абрала выкладчыца педагогікі.