Мабілізацыя

Спыніць іржавую змову інтэграцыі можа толькі сам народ. «Апошні пэрыяд года поўны падзей і ўрачыстых, і трывожных. Але будзем казаць аб галоўным», — піша ў артыкуле на сайце «Беларуская салідарнасьць» лідар партыі КХП-БНФ Зянон Пазьняк. «Галоўная ўрачыстая, жалобная і ганаровая падзея года – перапахаваньне герояў Паўстаньня 1863 года ў Вільні. Гэта факт сімвалічны, які засьведчыў, што Каліноўскі ёсьць Сьцягам Беларускай нацыі. Ён засьведчыў, што Вільня была і будзе для беларусаў сьвятым горадам, куды і адкуль вядуць усе шляхі велічы нашай гісторыі. Непрыяцелі Беларусі, між іншым, добра разумеюць беларускую сакральнасьць Вільні і лучнасьць зь ёй Каліноўскага. Яны хацелі разарваць гэтую лучнасьць, прымітыўна нашкодзіць ажыцьцяўленьню вялікай падзеі. Але нічога зь іхнай авантуры «падпіснога ліста» ня выйшла. Я рады, што сябры нашай Партыі актыўна паспрыялі захаваньню цэласнасьці падзеі і спынілі шкодныя прапановы. Тым часам сітуацыя зноў вельмі трывожная ў сувязі з актывізацыяй маскоўскай палітыкі па анэксіі Беларусі.