![]()
Cітуацыю для Лукашэнкі патлумачылі адным сказам. Ну дык вось! Кіраўнік Расейскай Федэрацыі у свой час заявіў, што Беларусь мусіць увайсці ў Расею часткамі або цалкам. Кіраўнік Беларусі наконт гэтага пытання нібыта мае ўласную думку. І яна кардынальна адрозніваецца ад меркавання расейскага лідара. Ён, перад паездкай на сустрэчу з сваім расейскім калегам, таксама зрабіў заяву, што Беларусь не ўвойдзе ні ў якую іншую краіну, у тым ліку і ў братняю Расею. Здавалася б, што гэтым хлопцам, пасля іх цвёрдых і неадназначных заяў, размаўляць больш няма пра што. Наконт інтэграцыі маю на ўвазе. Але яны чамусьці і чагосьці сустрэліся…Наконт інтэграцыі сустрэліся. Выпіць ім няма з кім, ці што?! Ну чаго сустракацца па пытанні паглыблення інтэграцыі, пасля такіх цвёрдых заяў?! Тут мазгі вывіхнуць можа самы дасведчаны розум. А колькі разумных галоў зайшлі ў тупік, разважаючы наконт гэтага пытання. І чарговы тэрмін расейскаму лідару прыпісвалі, як галоўную прычыну такой сустрэчы, і недахоп вуглевадародаў і іншых энергарэсурсаў у беларускага кіраўніка… Зрэшты, энергарэсурсы закончыліся прама на той сустрэчы.