Барыс Хамайда: Трэба гуртавацца вакол нацыянальнай ідэі і змагацца за правы чалавека

Беларусы прагнуць новай ўлады. 10 сьнежня міжнародная супольнасьць адзначае 71-ю гадавіну прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. У Беларусі правы чалавека дагэтуль ня сталі ўнівэрсальнай каштоўнасьцю. Пра тое, што рабіць беларусу ў сёньняшніх умовах, разважае ў каментары «Віцебскай вясне» найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда. Фундамэнтальнымі правамі чалавека ён лічыць права на жыцьцё, права ўдзельнічаць у грамадзкіх і палітычных арганізацыях, права на свабоду слова і на правядзеньне масавых мерапрыемстваў. Ён мяркуе, што пасьля антыканстытуцыйнага перавароту 1996 году ў грамадзянаў Беларусі, па сутнасьці, не засталося аніякіх правоў. «Абавязкі ёсьць – правоў няма. Я ўжо шмат гадоў не зьвяртаўся ў гэтыя органы ўлады, бо яны нелегітымныя. Пра правы чалавека цяпер казаць не даводзіцца. Калі будзе вернутая легітымная Канстытуцыя 1994 году, тады, я лічу, адновяцца і правы грамадзянаў», – перакананы Барыс Ханонавіч. «У нас у генах – павага да закону, да парадку.