![]()
Альбом пад працоўнай назвай «Зацменны блюз» складаецца з 10 песень. Старэйшы беларускі рок-гурт «Крама» рыхтуе да выхаду новы альбом, сродкі на які вырашыў сабраць разам са слухачамі, паведамiлi cайту Сharter97. org арганiзатары. З гэтай нагоды, разам з краўндфандынгавай кампаніяй, 12 снежня ў бары Coyote адбудзецца канцэрт гурта, на якім упершыню прагучаць некаторыя новыя песні, а таксама найлепшае са шматгадовай творчасці «Крамы». Альбом пад працоўнай назвай «Зацменны блюз» складаецца з 10 песень і стане дзявятым у дыскаграфіі гурта. Будзь разам з намі!12 снежня, 19:00Бар Coyote (пр. Незалежнасці, 117А)Інфалінія: +375336611432Квіткі на сайце і ў касах Kvitki. by