![]()
Якія яшчэ месцы ў горадзе маюць сувязь з паўстаннем і асобай героя? У Брэсцкай крэпасці былі пакараныя смерцю 5 удзельнікаў паўстання 1863 г. Якія яшчэ месцы ў горадзе маюць сувязь з паўстаннем і асобай Каліноўскага?Пра гэта, а таксама пра тое, як перад паўстаннем з крэпасці таемна знікала зброя, дзе ўпершыню знайшлі «Мужыцкую праўду», і чаму для нас важныя руіны бернардынскага кляштара, расказаў b-g. by краязнавец Ігар Бараноўскі. Касцёл на плошчы ЛенінаБрэст «забурліў» значна раней за пачатак паўстання ў Літве, якім лічыцца дата 1 лютага 1863 года. Ужо пасля крывавага разгону маніфестацыі 27 лютага 1861 года ў Варшаве берасцейцы аднымі з першых на тэрыторыі сучаснай Беларусі падтрымалі ўзбунтаваную антырасійскім духам Варшаву. А пазней і Вільню. У Брэсце адбываліся хваляванні сярод мясцовай шляхты, мясцовых католікаў, і сярод першых важных для паўстання месцаў варта адзначыць касцёл Узвышэння Святога Крыжа, пабудаваны ў 1856 годзе, незадоўга да паўстання, замест шматлікіх храмаў і кляштараў у Старым горадзе, дзе паўстала расейская крэпасць.