![]()
Падчас акцыі над удзельнікамі лунаў бел-чырвона-белы сьцяг, які беларусы пранесьлі па вуліцах Вільні падчас ўрачыстасьцяў у гонар Каліноўскага. 7 сьнежня Згуртаваньне беларусаў Канады зладзіла ў Таронта пікет супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй. Падчас пікетаваньня над удзельнікамі лунаў бел-чырвона-белы сьцяг, які беларусы Канады пранесьлі па вуліцах Вільні 22 і 23 лістапада падчас ўрачыстасьцяў па перапахаваньні паўстанцаў 1863-1864 гг, перадае Радыё Свабода. У пікеце прынялі ўдзел Старшыня Галоўнае Ўправы ЗБК доктар Алена Лявончанка, Старшыня Канадыйскага Сэктару Рады БНР Алесь Кот і іншыя актывісты Згуртаваньня. «Мы ніколі не пагаджаліся і не пагодзімся зараз на інтэграцыйныя дамовы. Мы ведаем сваю гістарычную спадчыну. І мы заўжды казалі: незалежнасьць і воля вышэй за ўсё. Ніякія хаўрусы нам не патрэбныя. Нам патрэбная вольная краіна, якая разам зь іншымі вольнымі зьвязамі будзе мацаваць сваю незалежнасьць і свабоду. Мы супраць дамовы з Расеяй. Мы супраць інтэграцыі, якая нясе нам толькі шкоду», — зьвярнуўся ў прамове да беларусаў Алесь Кот.