Паўсталы з-пад зямлі Народ

У нас ёсць сіла, здольная Айчыну ўратаваць, абараніць. Не так шмат засталося ў мяне шляху зямнога, каб траціць яго на бег трусцой. Таму пакінуў я апазіцыйную мітусню і паехаў у Швецыю, каб у спакоі давесці да ладу сваю літаратурную гаспадарку, дапісаць недапісанае. Але. . . Але ёсць клопат большы за ўсе мае літаратурныя клопаты: Беларусь. І немагчыма ў Швецыі пісаць раманы, ведаючы, што у Маскве могуць падпісаць дакумент, паводле якога ў цябе можа не стаць Айчыны. Можна, вядома, напісаць раман пра тое, як Айчына знікае, – гэта вялікі сюжэт. Але ён апошні. Болей пісаць не будзе для каго. Таму я зноў тут. У Вільні на пахаванні герояў паўстання 1863 года мне здалося, што ў нас ёсць сіла, здольная Айчыну ўратаваць, абараніць. Гэта «Вякамі палены, карчоны, Скрываўлены, ды не знішчоны, Паўсталы з-пад зямлі Народ!»Спадзяюся, 7 снежня на Плошчы гэтая сіла выявіць сябе напоўніцу!І расступілася зямля. . . І выйшаў першы: «Гэта я», –Сказаў ён. І за ім паўсталіУсе, што пад зямлёю спалі. «Так.