Аляксандр Зайцаў: За тры з паловай гады Брэст стаў футбольнай сталіцай краіны

Кіраўнік брэсцкага «Дынама» на роднай мове падвёў вынікі сезона каманды. - Выражаю падзяку ўсім людзям! Трэба сказаць, што наш праект удалы, і мы пішам новую старонку ў гісторыі берасцейскага футбола. За тры с паловай гады Брэст стаў футбольнай сталіцай краіны. Гэта прыемна для нас. І натуральна мы паўныя мараў паказаць сябе на міжнародным узроўні. У нас быў вопыт, спадзяемся, у наступным годзе зможам паказаць нешта больш значнае на міжнароднай арэне, - цытуе Зайцава pressball. by.