![]()
Паказ адбудзецца 7-8 снежня ў сталічным кінатэатры «Масква». Што робіць патрыёт, калі незалежнасць краіны пад пагрозай? Адказ у фільме «Адмірал». Фільм «Адмірал» распавядае гісторыю нацыянальнага героя Нідэрландаў — Міхіла дэ Раўтэра, паведамляе «Радыё Рацыя». Гэты легендарны марскі воўк неднаразова выходзіў пераможцам у самых складаных бітвах. Яго жыццё — гэта гісторыя годнасці і сапраўднага патрыятызма, нездарма на надмагіллі адмірала выбіта: «Ён ззяе бездакорнай годнасцю». Экранізацыя жыцця Міхіла дэ Раўтэра — адна з апошніх акцёрскіх прац знакамітага акцёра Рутгера Хаўэра. А батальныя сцэны фільма здымаліся на сапраўдных старажытных баявых караблях. Фільм дубляваны на беларускую мову кампаніяй «Кінаконг» у межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы офіса Амбасады каралеўства Нідэрландаў у Беларусі. Паказ адбудзецца 7-8 снежня ў сталічным кінатэатры «Масква».