Намесьніка Пазьняка судзяць за Дзяды і мітынг у Курапатах

Міліцыянтыпатрабуюць ад арганізатараў больш за 9,5 тысяч рублёў за паслугі ў ахове шэсьця. У Менскім раённым судзе пачаўся адміністрацыйны працэс над намесьнікам старшыні КХП-БНФ Юрасём Беленькім. Яго судзяць як арганізатара шэсьця на Дзяды і мітынгу ў Курапатах 3 лістапада. Міліцыянты зь Першамайскага і Савецкага РУУС Менску патрабуюць ад арганізатараў больш за 9,5 тысяч рублёў за паслугі ў ахове шэсьця, паведамляе svaboda. org. Напярэдадні пратаколы на Юрася Беленькага склалі і ў Менскім раённым упраўленьні міліцыі, дзе цану сваіх паслуг дзеля аховы мітынгу ў Курапатах яшчэ не падлічылі. Юрася Беленькага судзяць паводле часткі 2 артыкулу 23. 34 закону аб масавых мерапрыемствах. Сёньня, 3 сьнежня, справу пачаў разглядаць судзьдзя Менскага раённага суду Віктар Шаўцоў. Перад пачаткам пасяджэньня Адмаўляўся заключаць дамову на ахову шэсьцяЮрась Беленькі не прызнае віны і адмаўляўся заключаць дамовы зь міліцыянтамі на ахову шэсьця і мітынгу ў Курапатах.