Бараніць сваё заўтра

Гэта не менш важна, чым захаваць памяць пра герояў. Бараніць гісторыю і сваіх герояў - гэта важна. Але настае дзень, калі мы мусім бараніць сваё заўтра - ад тых самых прывідаў, што спрабуюць адабраць нашае ўчора і сёння, напісала ў «Фэйсбуку» актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Церашкова. Цікавы лёс учорашняга дня. Мінуўшчына даследуецца шчыльна,Яе імкнуцца часам падмяняць,Фарбуючы у золата злачыннаЦі попелам прысыпаўшы. Бо тамХаваюцца вытокі і наступствы. І па застылых Вечнасці слядахПраходзяць,ушчуваючы за глупстваЦі геній ухваляючы,і той,Каму за праўдай йсці наканавана,І той,чыёй нядобраю рукойДа ісціны ужо падмаляванаДэталяў, падрабязнасцяў і рысНе уласцівых…Бараной узняты,Амаль непазнаваемы абрысГісторыі, ні ў чым не вінаватай,Глядзіць з дакорам з глыбіні часоў. І мыглядзім задумліва на рэшткі,Пакінутыя тымі, хто прайшоўБульдозерам па незлічоных вешкахУ памяці…А ўчорашняга дня,Яшчэ не перасыпанага пылам,Амаль не датыкнуласяхлусняАгідным подыхам расцягнутай магілы. Ён цалкам твой:святло,паўзмрокі цень.