![]()
Падаецца, што банкірам пастаянныя папрокі надакучылі. Днямі Аляксандр Рыгоравіч чарговым разам крытыкаваў банкіраў. Маўляў, яны недастаткова падтрымліваюць вёску і сельскую гаспадарку. Ён даручыў старшыні праўлення Нацбанка Паўлу Калауру «нагрузіць» банкі і прыцягнуць іх да аказання дапамогі адсталым сельскагаспадарчым арганізацыям Віцебскай вобласці. «Пра Нацыянальны банк і падпарадкаваныя яму структуры, а яму ўсё падпарадкавана, мы яшчэ асобна пагаворым. Жыруе жуллё. Былыя і сапраўдныя. А займацца (дапамагаць калгасам) не хочуць. Таму дагружаць іх — па калгасе, па паўтара, па два, хай там працуюць. Гэта не абмяркоўваецца», — заявіў Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што пытанне шэфскай дапамогі банкамі сельгаспрадпрыемствам не здымаецца. «А калі трэба прывесці банкаўскую сістэму ў пачуццё, я думаю, Калаур гэта зробіць. Не зробіць — гэта зробяць іншыя», — сказаў ён на заканчэнне. Падаецца, што банкірам пастаянныя папрокі надакучылі. Мала таго, што крэдыты сельская гаспадарка не аддае, мала таго, што ў яе ўбухваюць мільярдныя датацыі кожную пасяўную і «бітву за ўраджай», дык яшчэ нашы калгасы і «шэфскую дапамогу» ад банкаў патрабуюць.