![]()
Яшчэ да паўстаньня многія нашы суайчыньніцы насілі рэвалюцыйныя знакі і адзеньне і сьпявалі патрыятычныя гімны і песьні. Маці, жонкі, каханыя«Якая маці, сястра, жонка, сяброўка, каханая, дачка ня знойдзе шляху да сэрца мужчыны, што яе любіць? Натхніце ж іх! Запаліце агнём! Спыніце свае забавы і дарагія задавальненьні! Айчына патрабуе помсты і малітваў, ахвяраваньняў на зброю і на справу паўстаньня». Гэтыя словы гучалі ў паўстанцкай адозьве «Да ліцьвінак і русінак!». Але і без гарачых заклікаў жанчыны, як маглі, дапамагалі каліноўцам. Так было і ў часе вызвольнага паўстаньня 1831-га, калі графіня Эмілія Плятэр і дзясяткі патрыётак поплеч з мужчынамі змагаліся з расейскімі карнікамі са зброяй у руках. Можна выказаць здагадку, што ў 1863–1864 гадах дзейнічаў няпісаны загад, які не дазваляў жанчынам удзельнічаць непасрэдна ў баях, аднак ліцьвінкі-беларускі ўсё адно змагаліся, рызыкавалі, пакутавалі. Дакумэнты, складзеныя імпэрскімі сьледчымі, паведамляюць, што яшчэ да паўстаньня многія нашы суайчыньніцы насілі «рэвалюцыйныя знакі і адзеньне» і сьпявалі забароненыя патрыятычныя гімны і песьні.