![]()
Як беларуская касцёльная дэлегацыя ўдзельнічала ў перапахаванні паўстанцаў у Вільні. 22 лістапада ў Вільні прайшла цырымонія дзяржаўнага перапахавання нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстання 1863–1864 гг. У цырымоніі ўзяў удзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, піша catholic. by. Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў на перапахаванні беларускую касцёльную дэлегацыю, у якую ўвайшлі таксама Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, пяць святароў лацінскага абраду і трое грэка-каталіцкіх прэзбітэраў. Фото: «Белсат» Падчас працаў па ўмацаванні схілаў гары Гедыміна ў Вільні, якія вяліся са студзеня 2017 года, былі выпадкова знойдзены пахаванні. У выніку праведзеных даследванняў пацвердзілася прыналежнасць знойдзеных парэшткаў Кастусю Каліноўскаму і іншым удзельнікам вызвольнага паўстання пад яго кіраўніцтвам, якія былі пакараныя смерцю царскімі сатрапамі на Лукішскай плошчы.