Вячаслаў Шалькевіч: Лістоў Каліноўскага да беларусаў было значна больш

Дасьледчык распавёў нечаканыя факты. Аўтар кнігі «Кастусь Калиновский. Страницы биографии» (Мн. 1988) доктар філязофскіх навук Вячаслаў Шалькевіч у інтэрвію Радыё Свабода расказвае пра вынікі сваіх шматгадовых пошукаў спадчыны Каліноўскага і пра сваю новую кнігу аб ім. Наперадзе навуку чакаюць новыя адкрыцьці спадчыны Каліноўскага— Ці лічыце вы, што ў біяграфіі і спадчыне Каліноўскага яшчэ ня ўсё знойдзена і яшчэ ня ўсё сказана?— Так, лічу. Справа ў тым, што ў жыцьці Кастуся Каліноўскага былі розныя пэрыяды, ён жыў у розных месцах, і шмат з таго, што яго атачала, захавалася. Вячаслаў Шалькевіч Калі я быў маладым чалавекам, я хацеў знайсьці хоць адну кнігу зь бібліятэкі Сьвіслацкай гімназіі. Гэтую бібліятэку перавялі ў Шаблі, я так туды і не дабраўся. Каліноўскі жыў у Санкт-Пецярбургу каля пяці гадоў. І вось яны з братам Віктарам стварылі сваю бібліятэку. Віктар зарабляў тым, што перапісваў старыя манускрыпты ў бібліятэцы. У часе жыцьця ў Пецярбургу Кастусь Каліноўскі быў вельмі веруючым чалавекам, рэгулярна хадзіў у касьцёл.