![]()
І зарокам гэтаму пароль, які актуальны дасюль: «Каго любіш? Люблю Беларусь!». 8-га снежня Лукашэнка і Пуцін запланавалі падпісанне пакету дарожных мапаў у рамках праекту па інтэграцыі Беларусі і Расеі. Вялікую трывогу сярод беларусаў выклікае ўжо сам факт паглыбленай інтэграцыйнай дамовы паміж дзвюма дзяржавамі. Госць Рацыі Язэп Янушкевіч – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, пісьменнік і нацыянальны актывіст – распавёзў, як беларусы могуць супрацьстаяць пагрозе з Усходу. - Тэма нашай гутаркі – паглыбленая інтэграцыя з Расеяй. Ці гэта будзе азначаць канец Беларусі як незалежнай дзяржавы? Іншыя кажуць – нічога страшнага, гэта толькі тычыцца эканомікі. Але людзі баяцца. Тое, што людзі баяцца, – гэта натуральна. Тое, што некаторыя кажуць, што гэта канец дзяржаўнасці, то, ведаеце, на нас ужо ставілі крыж вялікі і чорны з канца 18 стагоддзя. Той нават факт, што палякі маюць тры славутыя падзелы Рэчы Паспалітай, а мы іх перажылі чатыры, бо яшчэ ўключна з Тыльзіцкім мірам 1807 года, калі ўжо Беласточчына была адарвана і ўвайшла ў склад Расейскай імперыі.