Вiдэaфакт: Як беларусы пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй

Кадры, якiя актуальныя i сёння. «Радыё Свабода» сабрала храналёгію беларускіх пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй. Як беларусы пратэставалі супраць інтэграцыі з РасеяйСёлета ў Беларусі і Расеі зноў загаварылі пра інтэграцыю. Супраць якой масава пратэставалі ў 90-х. Тады Беларусь таксама зьбіралася падпісаць пагадненьні з Расеяй. Што канкрэтна зьбіраюцца падпісаць, людзі ня ведалі. Як ня ведаюць і цяпер. 24 красавіка 1996-гаПершы буйны пратэст супраць інтэграцыі. На чале акцыі — Васіль Быкаў. Ад 20 да 40 тысяч удзельнікаў сабраліся на плошчы Незалежнасьці і рушылі праспэктам, прарваўшы кардоны міліцыі. Пратэстоўцы зьбіраюць грошы на «квіток Лукашэнку да Масквы». Акцыя заканчваецца бойкай са спэцназам каля будынка КДБ. Ёсьць параненыя з абодвух бакоў. 2 красавіка 1996-гаЛукашэнка і Ельцын падпісваюць дамову аб стварэньні расейска-беларускай супольнасьці. У Менску з гэтай нагоды зьбіраецца 30-тысячнае шэсьце. 26 красавіка 1996-гаУ Менску праходзіць самы масавы Чарнобыльскі шлях за ўсю гісторыю.