Віленскае паўстанне

Новы верш Уладзіміра Някляева. Вядомы беларускі паэт і палітык Уладзімір Някляеў напісаў верш па матывах убачанага ў Вільні на перапахаванні Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў:І расступілася зямля. . . І выйшаў першы: «Гэта я», –Сказаў ён. І за ім паўсталіУсе, што пад зямлёю спалі. «Так. Гэта я», – сказаў другі. . . І ўсе яны ўзьнялі сьцягі,І з несатлелымі сьцягамі,Хто ўперадзе, хто ўслед за наміПакрочылі –а пасярод –Вякамі палены, карчоны,Скрываўлены, да не знішчоны,Паўсталы з-пад зямліНарод!22. 11. 2019, Вільня