У бой за Случчыну і Беларусь

Мінімум фактаў, якія варта ведаць пра Слуцкі збройны чын. Беларусы адзначаюць 99-я ўгодкі пачатку Слуцкага паўстаньня за незалежнасьць Беларусі, перадае «Радыё Свабода». Вось асноўныя факты, якія варта ведаць пра тагачасныя падзеі на Случчыне. Зьезд Случчыны14 лістапада 1920 году ў доме Эдварда Вайніловіча, што стаяў побач са Слуцкай гімназіяй, адбыўся Зьезд Случчыны. 107 дэлегатаў прынялі дакумэнт, які абвяшчаў у рэгіёне ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі і выказваў пратэст супраць бальшавіцкай акупацыі. Пачалася мабілізацыяРада Случчыны абвясьціла агульную мабілізацыю і працягнула стварэньне вайсковых аддзелаў. Былі змабілізаваныя каля 4000 чалавек (паводле некаторых зьвестак, 10 000). Камандзірам 1-га Слуцкага стралковага палку стаў Павал Чайка. Чаму СлуччынаПаводле гісторыка Ўладзімера Ляхоўскага, Слуцкі збройны чын — клясычны выпадак выступу гэтак званых «кулацкіх элемэнтаў» — заможных беларускіх сялянаў, якія не хацелі аддаваць свой хлеб, фураж бальшавікам, не хацелі ісьці ў іхняе войска.