Фотафакт: Вершы аўтара «Пагоні» на сценах Берасця

У Берасцi з’явіўся чарговы мурал з беларускім каларытам. На будынку па адрасе вуліца Маякоўскага, дом 9 працытаваны верш “Санет” беларускага класіка Максіма Багдановіча, паведамляе racyja. com. Ідэя рэалізуецца ў межах аднаго з мясцовых праектаў пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Заспець выканаўцу мурала не ўдалося, таму ўражаннямі дзеляцца самі берасцейцы:– Вельмі шыкоўнае пачынанне. На кожнай вуліцы патрэбна такія рэчы рабіць, і чым больш, тым лепей. Каб народ крыху ведаў, хто гэтыя людзі. Таму – добра, шыкоўна, поспеху!– На беларускай мове?- Лепей па-беларуску. – Мне здаецца, што гэта сапраўды вельмі цікава і прыемна, што такое мастацтва ў нас цяпер ёсць. Гэта ўжо не першы падобны праект ад агенцтва “Дзедзіч”. Тры гады таму пры іх падтрымцы былі намаляваныя муралы з выявамі Максіма Багдановіча таксама на вуліцы Маякоўскага і Янкі Купалы на аднайменнай вуліцы. Калі ў выніку рамонтных работ Багдановіч праіснаваў нядоўга, то Купалу можна пабачыць і дагэтуль.