![]()
У акцыі прынялі ўдзел львавяне і беларускія актывісты. Учора ў Львове ўшанавалі Дзень Герояў Беларусі, прысьвечаны гадавіне Слуцкага збройнага Чыну. У акцыі прынялі ўдзел львавяне і беларускія актывісты, якія адмыслова прыехалі ў Львоў. Удзельнікі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, выяву гэрба «Пагоня», а таксама ўкраінскі сіне-жоўты сьцяг, перадае «Радыё Свабода». «Я прыехаў зь Менска. Паколькі ў сталіцы Беларусі такой акцыі не зможаш правесьці. Гэтая дата вельмі важная, як для ўкраінцаў, якія ня першы год са зброяй у руках абараняюць сваю незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць, жаданьне жыць у сваёй дзяржаве так, як яны хочуць, а не як ім хочуць навязаць, а гэта Расея. Для беларусаў гэтая дата вельмі важная, бо гэта незабыўны прыклад, як трэба абараняць сваю свабоду, годнасьць. З 1921 года адзначаецца гэтая дата. У эміграцыі пачалі такое сьвяткаваньне, як Дзень Герояў», — кажа беларускі паэт, бард Зьміцер Захарэвіч. У Львове традыцыйна ўшаноўваюць Дзень Герояў Беларусі з 2011 года.