![]()
У чым актуальнасьць яго творчасьці? «Радыё Свабода» апубликавала размову зь пісьменьніцай і літаратуразнаўцам Палінай Качатковай, адной з арганізатараў Фэстывалю Ўладзімера Караткевіча, які пройдзе ў Смалянах і Воршы 30 лістапада. — Скажыце, калі ласка, хто прыдумаў ідэю Фэстывалю Ўладзімера Караткевіча?— Ідэя фэстывалю абмяркоўваецца ў Воршы ўжо каля пяці гадоў. Магчыма, у Менску яна таксама абмяркоўвалася. Таму я ня буду казаць, хто яго прыдумаў, бо такіх натхняльнікаў за апошнія гады было шмат. Але я магу сказаць, што арганізоўваюць яго аршанская філія Таварыства беларускай мовы і Беларускі ПЭН-Цэнтар. Уладзімер Караткевіч у грыбах — А ў вас роля каардынатаркі гэтага ўсяго ці як яе назваць?— Такім рухавіком гэтага першага фэстывалю, напэўна, зьяўляемся я і Юры Нагорны (старшыня аршанскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы, аднагрупнік Алеся Разанава). Мы зьвярнуліся з гэтай прапановай у ПЭН-Цэнтар, які нас радасна падтрымаў. — Калі вы зьвярталіся ў ПЭН-Цэнтар, як вы тлумачылі ідэю фэстывалю — чаму варта яго правесьці?— Бо гэта Ворша, родны горад Караткевіча, які знаходзіцца на памежжы з Расеяй, і цяпер вельмі важна абазначыць гэтыя культурныя межы.