![]()
26 лістапада — дзень народзінаў славутага пісьменьніка. Для нас ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі — Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч. Яго, адкрывальніка ў нашай літаратуры гістарычна-дэтэктыўнага жанру, неверагодна цікава чытаць. Пра гэта Ўладзімер Сымонавіч выдатна ведаў і сам; ён любіў казаць: «. . . Пісаць трэба так, каб вашы кнігі зь бібліятэк кралі. Мае крадуць», — дадаваў ён праз паўзу. Уладзімер Караткевіч і вавёрка. 22 сакавіка 1982 г. Сёньня герой 20 незвычайных фактаў на «Радыё Свабода» — Уладзімер Караткевіч. 1. З асаблівым натхненьнем працаваў падчас савецкіх сьвятаў і парадаўУ лісьце да сваёй маскоўскай перакладчыцы Валянціны Шчадрыной пісаў: «. . . Правда и то, что никогда мне так хорошо не работается — загадочная, сакральная белорусская душа! — как тогда, когда звучат марши, люди махают транспарантами и т. д. »2. Ларыса Геніюш не магла дараваць Караткевічу ягонай любові да Бахуса«. . . ён мяне баіцца.