Гэта — гонар

Як Каліноўскі стаў для беларусаў правадыром волі і справядлівасці. Правадыр Праўды, Волі і Справядлівасці – гэта эпітэты, якімі ўганаравалі беларусы падчас памінальных службаў Кастуся Каліноўскага, а таксама памаліліся за супакой душаў усіх дваццаці паўстанцаў, знойдзеных пад гарой Гедыміна ў Вільні, перадае «Радыё Рацыя». Набажэнствы, што прайшлі ў храмах Вільні, а таксама жалобная працэсія да могілак Росы, дзе цяпер спачываюць славутыя героі беларускай нацыі, суправаджалася вялікай колькасцю беларускіх, бел-чырвона-белых сцягоў, якія асвятлілі старыя вулачкі Вільні. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у казанні 22-га лістапада, якое агучыў у архікатэдры Вільні, прыгадаў беларусам значэнне пралітай крыві «за бліжніх», як гэта зрабілі паўстанцы 1863-64 гадоў: «Сваёй малітваю мы спадарожнічаем загінулым паўстанцам і даручаем іх душы міласэрнаму Богу. Вечны адпачынак да ім, Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць, няхай адпачываюць у супакоі. Амен». Прафесар гісторыі Вячаслаў Швед адзначыў: «Я тут, таму што гэта вельмі важная падзея, гістарычная.