У Вільні ўручылі мэдалі Рады БНР дзеячам зь Беларусі

Узнагароджаных прывітаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. У Вільні былі ўручаныя мэдалі Рады БНР у гонар 100-годзьдзя Незалежнасьці БНР грамадзкім і палітычным дзеячам зь Беларусі, якія прыехалі на пахаваньне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў. Уганараваньне адбылося на сустрэчы зь беларускай грамадзкасьцю ў Доме нацыянальных абшчынаў, перадае «Радыё Свабода». Івонка Сурвіла і Павал Севярынец Фото: «Радыё Свабода» Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла сказала, што мае вялікую прыемнасьць спаткацца зь людзьмі зь Беларусі, чые заслугі ў справе барацьбы за дэмакратыю ацэненыя ўзнагародай, якую ёй ужо даводзілася ўручаць дзеячам дыяспары. Ад імя тых, хто атрымаў мэдаль раней, выступіў пісьменьнік Уладзімер Арлоў. Ён выказаў упэўненасьць, што ў будучай дэмакратычнай Беларусі мэдаль будзе прыроўнены да вышэйшай дзяржаўнай узнагароды Скульптар Гэнік Лойка Фото: «Радыё Свабода» Мэдалі БНР-100 з рук Івонкі Сурвілы атрымалі сьвятар а.