![]()
Але ўжо зараз Рада БНР закладае сапраўдныя дзяржаўныя традыцыі. Медаль да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі пад час урачыстасцяў у Вільні атрымаў беларускі філолаг, палітык, публіцыст Вінцук Вячорка, перадае «Радыё Рацыя». Медаль на знак прызнання заслугаў дзеля незалежнасці і дэмакратыі ўручыла яму старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла. «Хачу сказаць, што гэта адна з найвыдатнйшых прадстаўніц (Івонка Сурвілла – рэд) залатога пакалення нашай дыяспары. Гэта абсалютна ідэйныя, адданыя справе людзі. І яна годна нясе тытул старшыні Рады БНР, прадстаўніка свабоднай Беларусі ў свеце. І вельмі шкада, што ў нас не складаецца гісторыя так, як яна складалася ў Балтыйскіх краінах, дзе выдатныя людзі з дыяспары вярталіся і неслі палітычныя абавязкі на самой Бацькаўшчыне», — кажа Вінцук Вячорка. Дэкрэтам старшыні Рады БНР і сяброў Рады ў 2018 годзе была заснавана адмысловая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі. Выклікана ўвядзенне ўзнагароды было перадусім з прычыны таго, што ўведзеныя беларускія ўзнагароды ў кароткі перыяд сапраўднай незалежнасці пачалі дэвальвавацца.