![]()
Беларусы — пра пахаванне паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні. Эмоцыі, разважанні і меркаванні пра гістарычную падзею — развітанне з паўстанцамі ў Вільні — публікуе «Салідарнасць». Максім Маханькоў:— Для мяне гэта адназначна фотаздымак дня (аўтар — Надзея Бужан). Глыбока сімвалічна выглядае віцэ-прэмер у моры бел-чырвона-белых сцягоў у Вільні. Можна колькі хочаш будаваць штучныя і ненатуральныя ідэалагічныя канструкцыі, «шліфаваць» гісторыю і памяць пад свае дробныя тактычныя інтарэсы, гандляваць фрагментамі суверэнітэту і проста ігнараваць пытанні ідэнтычнасці, але беларуская ідэя мацнейшая за ўсе гэтыя часовыя прыкрасці і паскудствы. Штучнае змые, ад яго нічога не застанецца, а Беларусь была, ёсць і будзе. Дзмітры Гурневіч:— Можна было б шмат пра што пісаць. Але тры рэчы кранулі найбольш. Калі труна з парэшткамі Каліноўскага пад сцягам з Пагоняй праехала побач. Гэта было як удар токам. І пачуццё гонару, што нас было тут сёння так шмат. А абектыўна беларусам трапіць сюды было найцяжэй.