«Мужыцкая праўда» як шлях да свабоды

Анатомія рэвалюцыйнага выдання. У студзені 1862 года на Гродзеншчыне ўбачыў свет першы нумар нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты на беларускай мове. Яе аўтары ўпершыню ў гісторыі заклікалі беларусаў задумацца над сваім лёсам і змагацца за лепшую будучыню. Анатомія рэвалюцыйнага выданняУ 1862 годзе быў створаны Літоўскі правінцыйны камітэт, у задачу якога ўвайшла падрыхтоўка паўстання на землях былога Вялікага княства Літоўскага. Як вядома, паміж кіраўнікамі ўзброенага выступлення было шмат рознагалоссяў. Але перш за ўсё, трэба было вырашыць, на каго абапірацца паўстанцам: ці толькі на адукаваную і “свядомую” шляхту, ці таксама і на сялян. Неадукаваны, напалоханы сялянскі люд. Да апошняй катэгорыі насельніцтва зямель гістарычнай Літвы і была накіраваная “Мужыцкая праўда”. Рэдактарамі газеты былі Кастусь Каліноўскі, Валер Урублеўскі, Фелікс Ражанскі, Станіслаў Сангін. За перыяд са студзеня 1862 года па чэрвень 1863 года выйшла семь нумароў выдання.