Івонка Сурвілла: Зь верай у праўду Каліноўскага мы пераможам

Старшыня Рады БНР зьвярнулася да грамадзкасьці. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла і яе намесьнікі разам з прадстаўнікамі дзяржаўнага кіраўніцтва Літоўскай Рэспублікі, Польшчы, Украіны і Рэспублікі Беларусь прысутнічаюць на ўрачыстым набажэнстве з нагоды пахаваньня паўстанцаў 1863-1864 гадоў. У сувязі зь сёньняшняй падзеяй Старшыня Рады БНР зьвярнулася да грамадзкасьці. Падаем тэкст звароту:Шаноўныя суродзічы-беларусы,Дарагія нашыя польскія і літоўскія суседзі і сябры. Сёньня мы сьведкі вялікай гістарычнай падзеі. Нарэшце героі нашых трох народаў, паўстанцы, якія аддалі сваё жыцьці за нашу і вашу свабоду, знойдуць свой спачын. Кастусь Каліноўскі і ягоныя паплечнікі сталі натхняльнікамі беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Каліноўскі стаў сымбалем барацьбы беларускага народу за вольнасьць, за свае нацыянальныя і сацыяльныя правы. Каго любіш? Люблю Беларусь - гэты пароль выкарыстоўвалі паўстанцы Каліноўскага. Гэты пароль нібы даў штуршок да нараджэньня нашай сучаснай нацыі і застаецца нашым паролем, нашым дэвізам па сёньня.