![]()
На пахаванне Каліноўскага мусіць прыехаць шмат беларусаў. Гарадзенскі журналіст, аўтар шматлікіх расследаванняў Дзяніс Івашын лічыць, што у Вільню 22 лістапада на пахаванне Каліноўскага мусіць прыехаць шмат беларусаў, паведамляе racyja. com. Журналіст лічыць гэтую падзею не перапахаваннем, а пахаваннем паўстанцаў Каліноўскага:– Парэшткі, на жаль, не былі пахаваныя. Усе паўстанцы разам з Каліноўскім былі знішчаны расейскімі карнымі войскамі і схаваныя ад беларускага грамадства. Зараз, слава Богу, такі гістарычны момант, што гэтыя парэшткі былі адкрытыя менавіта цяпер. І гэта такі сімвалізм, які ёсць пакліканнем да беларускай нацыі, каб абудзіцца, адчуць сябе ў рэшце беларусамі, зрабіць нашу краіну беларускай паводле сутнасці духоўна і ментальна. І таму кожны беларускі патрыёт мусіць прысутнічаць падчас урачыстасцяў з нагоды пахавання Каліноўскага і паўстанцаў. Дзяніс Івашын запрашае далучыцца да аўтобуса , які выязджае з Гародні ў Вільню. Па словах аднаго з арганізатараў паездкі ў Вільню Сержука Верамеенкі, у аўтобусе засталося яшчэ некалькі месцаў.