![]()
Працуйце сумленна, тады вам ніякая ўзмоцненая ахова не спатрэбяцца! У чалавечай супольнасці, дзе пастаянна ідзе паядынак паміж дабром і злом, ёсць розныя індывіды: ад праведнікаў да закончаных мярзотнікаў і забойцаў. Асаблівае месца займаюць перабежчыкі, якія проста і лёгка мяняюць перакананні. Перабежчыкі паводле ідэйных і палітычных матываў ёсць унутраныя і знешнія. Спачатку глянем на першых. Мушу папярэдне зазначыць, што я не хачу нагнятаць ніякай канфрантацыі, а таму не стану называць прозвішчаў. Мае роздумы заўжды скіраваны на яднанне ў грамадстве ўсіх людскіх пластоў — сацыяльных, палітычных і рэлігійных — на глебе здаровага сэнсу і імкнення да лепшага жыцця. Дастаткова таго, што асобы, якіх згадаю, магчыма, прачытаюць артыкул, задумаюцца над тым, што яны нарабілі, нарэшце пакаюцца, не будуць цынічна прэтэндаваць на месца высокамаральных «спавядальнікаў». Для мяне няма загадкі, чаму людзі, якія маюць вышэйшую адукацыю і параўнаўча развіты інтэлект, могуць мірыцца з цемрашальствам і пачынаюць яму служыць.