«Я спытаў Гаўла — хто сцэнарыст рэвалюцыі? Ён паказаў у неба»

Урокі чэхаславацкай «аксамітнай» рэвалюцыі для беларусаў. 17 лістапада — 30-я гадавіна пачатку «аксамітнай» рэвалюцыі ў Чэхаславаччыне. Яна пачалася з масавай студэнцкай маніфэстацыі ў Празе. Далейшыя акцыі пратэсту, якія рабіліся ўсё больш шматлюднымі, прывялі да хуткага адхіленьня ад улады камуністычнай партыі. 29 сьнежня парлямэнт, сфармаваны ў камуністычныя часы, выбраў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны аднаго зь лідэраў дысыдэнцкага руху «Хартыя-77» і рэвалюцыі пісьменьніка Вацлава Гаўла. Пра тое, як адбывалася рэвалюцыі, пра яе палітыка-філязофскі зьмест і ўрокі напярэдадні гадавіны Свабода пагутарыла зь Яфімам Фіштэйнам, адным з удзельнікаў «Хартыі-77» (у часе «аксамітнай» рэвалюцыі — аглядальнікам Радыё Свабодная Эўропа). Хто складаў сцэнар рэвалюцыі?— Ці быў у чэхаславацкай апазыцыі ў лістападзе 1989 году дакладны плян дзеяньняў, ці быў нейкі штаб, які займаўся палітычным плянаваньнем? Яфім Фіштэйн — Аксамітная рэвалюцыя была вельмі імправізаванай падзеяй.