![]()
Відэаблогер з Полацку запрасіў на Сустрэчу свабодных людзей. На Сустрэчу свабодных людзей запрасілі ўжо многія блогеры. Сярод іх — і відэаблогер з Полацку Алесь Круткін, які напісаў адмысловы верш:Вольных людзей сустрэча, Крочым да новай эпохі. Тым хто краіну знявечыў Скажам: сыходзь з дарогі!Скажам: звалі з нашай хаты, Прэч прыгнятальнік, бяжы! Рабочы, жаўнер, і араты Гоняць цябе да мяжы. Выйдзем а шостай вечару, Плошча краіны ўзрушанай. Вольных людзей сустрэча, Каб абяднацца душамі. Сустрэча свабодных людзей адбудзецца сёння, 15 лістапада, а 18-й на Кастрычніцкай плошчы Менска.