![]()
Так ужо неаднойчы было ў гісторыі Беларусі. 13-га лістапада, сто гадоў таму, была заснаваная беларуская гімназія ў Наваградку. Гэты дзень адзначаецца як Дзень Беларускай школы. Сто гадоў таму была моцная прага беларусаў стварыць нацыянальную асвету, перадае «Радыё Рацыя». Цяпер, у 21-м стагоддзі нацыянальная асвета знаходзіцца ў яшчэ горшых варунках. Пра пошукі шляхоў да беларускай асветы распавёў першы прарэктар Універсітэта імя Ніла Гілевіча Уладзімір Колас. Мы зараз перажываем такі час, калі ёсць істотная праблема з існаваннем беларускай школы – як сярэдняй, так і вышэйшай. На якім этапе знаходзіцца стан падрыхтоўкі да адкрыцця і паўнавартаснага функцыянавання ўніверсітэта?Усё, што залежала ад нас, ад каманды, якая стварае гэты ўніверсітэт, на дадзеным этапе ўсё зроблена. Мы падрыхтавалі цалкам пакеты дакументаў, пакеты неабходнага вучэбна-метадычнага забеспячэння для таго, каб распачаць навучанне ўжо з 1-га верасня 2020 года. Зараз усе гэтыя матэрыялы знаходзяцца ў навукова-метадычных аб’яднаннях Міністэрства адукацыі.