Эксперты распавядуць старшакласнікам пра праекты ў сферах тэхналогій, культуры, інклюзіі і экалогіі

Замест парты – месца ў кіназале, у якасці выкладчыкаў – вядомыя эксперты ў галіне культуры, інклюзіі, экалогіі і тэхналогій. Ужо ў наступную суботу, 23 лістапада, у кінатэатры VOKA Сinema адбудзецца першы майстар-клас праекта «Першыя», які абяднае старшакласнікаў школ, гімназій і ліцэяў з усёй краіны. У першым майстар-класе возьмуць удзел адразу 4 спікеры адпаведна кірункам конкурсу: культура, экалогія, інклюзія і тэхналогіі. Спікерам у галіне тэхналогій стане Сяргей Бойка – дырэктар Embedded- і IoT-практыкі кампаніі ЕРАМ. Пра праблемы экалогіі і захавання жывой прыроды распавядзе Руслан Шайкін, дырэктар Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця, аўтар праекта «Зялёныя класы беларускай сталіцы». Спікерам ад галіны культуры стане Павел Дзюсекаў, арганізатар праекта «Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours» – бясплатных пешых экскурсій па сталіцы.   Пра асаблівасці распрацоўкі важных сацыяльных праектаў у сферы інклюзіі распавядзе Аляксандр Аўдзевіч, аўтар шматлікіх сацыяльных ініцыятыў для людзей з асаблівымі патрэбамі.