Алесь Пушкін: Сёння трэба рабіць больш смелае і вясёлае, чым «гной для прэзідэнта»

Мастак распавёў пра тое, як змянілся жыццё творцаў за 25 год, якія кіруе краінай Аляксандр Лукашэнка. 20 год таму малады мастак прывёз да адміністрацыі Лукашэнкі тачку з гноем, канстытуцыю 1994 года, дэнамінаваную тысячу рублёў, плакат «Аляксандр Лукашэнка з народам» і таблічку «За пяцігадовую працу». Тачку з гноем Пушкін перакуліў побач з уваходам ва ўстанову і ўпрыгожыў віламі. За перфоманс мастак атрымаў два гады пазбаўлення волі ўмоўна, піша «Салідарнасць». — Пасля вядомага перфомансу 1999 года ў Беларусі мяне перасталі пускаць ва ўсе выставачныя залы, і я трапіў у чорны спіс. Мяркую, з мяне і пачалося стварэнне чорнага спісу мастакоў, — распавядае Алесь Пушкін. — Увогуле перфоманс стаў словам лаянкавым, і з цягам часу фестываль сучаснага перфомансу «Навінкі» спыніў сваё існаванне, бо ўлады пільна за ім сачылі. За межамі краіны мяне наадварот пачалі запрашаць: Масква, Прага, Вільня, Варшава, Украіна. . . Пушкін успамінае, як пачынаўся яго творчы шлях.