![]()
Грошы на яго ахвяравала грамадзкасьць. Бюст Алеся Адамовіча (1927–1994) паставілі ля глушанскага Дому культуры на вуліцы Кастрычніцкай, якую ў 1996 годзе пасялковы савет і мясцовыя жыхары хацелі перайменаваць у вуліцу Алеся Адамовіча. Улады тады ініцыятыву не ўхвалілі, перадае «Радыё Свабода». Праз 22 гады паставіць бюст пісьменьніка пагадзіліся, але грошы на яго ахвяравала грамадзкасьць. Выраб і ўстаноўка абышліся ў 6,5 тысяч даляраў, якія былі сабраныя ў 2018 і 2019 гадах. Аўтары бюста скульптары Гэнік Лойка і Яўген Білей. Ініцыяваў зьбіраньне грошай жыхар Бабруйску Андрусь Архіпенка. Дачка Алеся Адамовіча: У зьяўленьні бюста таты заслуга моладзі9 лістапада ў Глушу, якая за 20 кілямэтраў ад Бабруйску, на адкрыцьцё першага ў Беларусі помніка аўтару несавецкай «Вайны пад стрэхамі» сабралася землякі Адамовіча, грамадзкія актывісты з Бабруйску, Магілёва, Менску, а таксама кіраўнікі Бабруйскага райвыканкаму. На ўрачыстасьці была і дачка пісьменьніка Натальля Адамовіч. Натальльля Аляксандраўна ля бюста расплакалася.