Дзень герояў 2019

Беларусы з удзячнасцю прыпамінаюць герояў Слуцкага збройнага чыну. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла з ногоды Слуцкага збройнага чыну апублікавала зварот, паведамляе «Радыё Рацыя»:- Дарагія Суродзічы Беларусы!Як і кожны год у гэты восенскі месяц, Беларусы з удзячнасцю прыпамінаюць і аддаюць чэсць сваім слаўным Случчаком, якія пайшлі змагацца пад бел-чырвона-белым сьцягам за сваю зямельку. Пайшлі ўміраць каб жыла Беларусь!У гэтым годзе – таксама ў лістападзе – адбудзецца ў Вільні перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых герояў Паўстання 1863-1864 г. ў Беларусі. Дасюль ляжалі іх замардаваныя парэшткі ў агульнай непазначанай яме на Замкавай Гары. З нагоды перапахавання, адбудзецца ў Вільні вялікая ўрачыстасць 22-га лістапада. Дарагія Суродзічы, прашу ўсіх Вас далучыцца думкамі да гэтае падзеі. Прыпамінаю, што пароль паўстанцаў быў:Каго любіш? Люблю Беларусь! Так узаемна!А вось што пісаў нам з-пад шыбеньніцы, засуджаны царскімі ўладамі на смерць, наш герой. Сёння як ніколі хочу, каб Вы пачулі ягоныя словы любові да сваей Бацькаўшчыны і свайго народу:«Браты мае, мужыкі родныя.