![]()
Выйшаў альбом пра БНР-100. У выдавецтве «Інбелкульт» выйшаў альбом «БНР-100. Сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і ў замежжы», перадае «Радыё Свабода». У альбоме адлюстравана сьвяткаваньне 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адбывалася леташняй вясной у Беларусі, Канадзе, ЗША, Чэхіі, Польшчы, Літве, Украіне, Расеі, Швэйцарыі, Бэльгіі, Ізраілю, Латвіі, Нігерыі. «25 сакавіка 2018 у гонар 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі Бел-Чырвона-Белы сьцяг лунаў над Эльбрусам і пад воблакамі ў Нью-Джэрзі, яго разгортвалі на старажытным мосьце ў Празе і ля хмарачосаў Нью-Ёрку, — гаворыцца ў прадмове выданьня. — У дзясятках краінах сьвету прадстаўнікі беларускай дыяспары ўшаноўвалі памяць заснавальнікаў БНР сьвяточнымі імпрэзамі — з удзелам мясцовых мэраў ды дэпутатаў парлямэнтаў. Але галоўныя падзеі адбываліся на Бацькаўшчыне: тысячы людзей выйшлі на вуліцы Менску ды іншых гарадоў, каб ня толькі аддаць даніну павагі героям нацыянальнай гісторыі, але і заявіць пра сваю рашучасьць абараніць нацыянальную будучыню, абараніць Незалежнасьць.