![]()
Памяці Алеся Шута. У Лагойску на 68-м годзе у выніку анкалягічнай хваробы жыцьця памёр дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Алесь Шут. За трыа дні да сьмерці яму быў уручаны мэдаль Рады БНР - За заслугі ў здабыцьці Незалежнасьці. У дні 20-годзьдзя абвяшчэньня беларускай незалежнасьці Дзяніс, сын Алеся Шута, сказаў у інтэрвію Радыё Свабода, што «1991–1994 — найлепшы час у Беларусі за апошнія сотні гадоў». Тое сапраўды быў пэрыяд нацыянальнага Адраджэньня, пэрыяд магчымасьцяў, але ён не прыйшоў зьнянацку — за яго трэба было змагацца. Алесь Шут І Алесь Шут быў на самым першым рубяжы гэтага змаганьня. Алесь Шут у Авальнай залі Алесь Шут працаваў у Лагойску хірургам, намесьнікам галоўнага ўрача, калі праходзілі выбары ў Вярхоўны Савет 12-га скліканьня. І — перамог першага сакратара райкаму партыі. Ён ня быў прафэсійным палітыкам — ды і ніхто з нас, хто прыйшоў у Вярхоўны Савет, ім ня быў. Прафэсійнымі палітыкамі былі нашыя апанэнты, якім не хацелася ні дэмакратыі, ні эканамічных рэформаў, ні беларускай незалежнасьці.