Як прадпрымальнік праводзіць дэкамунізацыю ў Віцебску

Новы «памешчык» прапануе перайменаваць вуліцу Савецкую. Віцебскі прадпрымальнік Максім Жукаў набыў гістарычную сядзібу ў вёсцы Вялікія Лётцы, якая некалі належала вядомаму навукоўцу-батаніку Уладзіміру Адамаву, перадае «Радыё Рацыя». Былы гаспадар заснаваў дэндрапарк з рэдкімі раслінамі, некаторыя з іх захаваліся і дагэтуль, але асноўную частку забралі ў Віцебск, стварыўшы гарадскі батанічны сад. Сядзіба Адамава прыйшла ў заняпад, калі навуковец мусіў з’ехаць адсюль пасля прыходу савецкай улады. Каштоўную бібліятэку разрабавалі, а ў двухпавярховым будынку за савецкім часам мясціліся розныя ўстановы, у тым ліку школа. Апошнія гады сядзібны будынак пуставаў і разбураўся, пакуль яго не набыў прадпрымальнік, які стварае тут культурніцкі цэнтр. Ён месціцца на вуліцы Савецкай – цэнтральнай вуліцы Вялікіх Лётцаў, і новы гаспадар лічыць гэта гістарычнай несправядлівасцю: «Сядзіба, якая належала Адамаву, знаходзіцца на вуліцы Савецкай – названай у гонар той улады, якая і забрала ў яго сядзібу і прывяла да таго, што навуковец памёр у галечы, далёка ад радзімы.