Чытанне з карысцю для вачэй: выйшаў дзіцячы прыгодніцкі комікс на беларускай мове

У Беларусі выпусцілі прыгодніцкі комікс «Погляд у мінулае» пра школьніцу Алесю і яе сяброў, якія знаходзяць выйсце з любой незвычайнай сітуацыі з дапамогай акуляраў. Гэта пачатак серыі з трох коміксаў, створанай у падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 «Я бачу!». Гісторыя пачынаецца напрыканцы летніх вакацый ў невялікім дачным доміку. Галоўная гераіня Алеся знаходзіць стары дзённік свайго дзядулі-вучонага, пасля чаго жыццё дзяўчынкі становіцца падобным да прыгодніцкага дэтэктыва. Таямнічыя шыфры, старажытныя камяні, касмічныя караблі – усё гэта знойдуць чытачы на старонках комікса. Неўзабаве пасля выхаду друкаванай версіі комікс таксама будзе даступны ў анлайн-фармаце. «Праект «Я бачу!» імкнецца не только своечасова правяраць зрок у дзяцей, але і распавядаць, як правільна пра яго клапаціцца. Данесці гэту інфармацыю школьнікам – адна з нашых галоўных задач. Мы ўжо праводзілі майстар-клас па правільным харчаванні і размяшчалі сацыяльную рэкламу на білбордах Мінска і Брэста.