![]()
Прадстаўнікі дыяспары сабралі у Саўт-Рыверы. Прадстаўнікі беларускай дыяспары Нью-Джэрсі і Філадэльфіі 3 лістапада сабраліся разам, каб навесці парадак і ўспомніць пра беларусаў, пахаваных на могілках у Саўт-Рыверы (South River, New Jersey), паведамляе ў сваім «Фэйсбуку» Дзяніс Дземчанка. У рысе горада Саўт-Рывер знаходзяцца асобныя беларускія могілкі, што былі заснаваныя ў ХІХ стагоддзі. Тут пахаваны знакамітыя пісьменнікі, палітыкі, навукоўцы, святары і іншыя. Колькасць беларусаў у штаце Нью-Джэрсі, паводле неафіцыйных падлікаў, складае каля 5 тысяч чалавек. Саўт-Рывер — адзін з цэнтраў беларускай эміграцыі. Ужо канцы ХІХ стагоддзя на гэтыя землі пачалі перасяляцца беларусы. А ў пачатку мінулага стагоддзя славянскія выхадцы з Беларусі складалі ў Саўт-Рыверы да траціны насельніцтва. Эмігранты з ваколіц Маладзечна і Вілейкі пабудавалі царкву Святых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі РПЦ.