20 нечаканых фактаў пра Якуба Коласа

Сёння пісьменніку — 137 гадоў. 3 лістапада — 137 гадоў Якубу Коласу, які верыў, што змрок рэчаіснасьці можна адолець, калі настроіць струны сваёй скрыпкі на патрэбны лад. У адрозьненьне ад Янкі Купалы, чыя творчасьць была прасякнутая бурамі і пакутай, Якуб Колас заўсёды імкнуўся да гармоніі і спакою. Любіў рыцарскія раманы і быў адным з тых рэдкіх беларускіх паэтаў, хто пачаў пісаць пра каханьне пасьля 60. Стомлены сямейным тлумам, жадаў адзіноты, а здабыўшы яе, пакутаваў ад пачуцьця пакінутасьці, перадае «Радыё Свабода». Яго творчасьць падкрэсьлена аўтабіяграфічная. А яго найбольш выразны аўтапартрэт — Сымон-музыка. Вонкава суровы, каржакаваты, няўсьмешлівы, Якуб Колас да канца жыцьця застаўся рамантыкам, які па-дзіцячы верыў: змрок нашай рэчаіснасьці можна адолець, калі зможаш настроіць струны сваёй скрыпкі на патрэбны лад. Калі будзеш верыць у казачнае і фантастычнае, калі захаваеш наіў і ўнутраную лёгкасьць. Колас гэтую лёгкасьць захаваў. 1. Змалку яго раздражнялі нараканьні на беднасьць«Сваякі, як галодныя сабакі, гатовы разарваць мяне на кавалкі.