Беларусы ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму ў Быкаўні пад Кіевам

Беларускія і ўкраінскія актывісты запалілі зьнічкі і ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій хвілінай маўчаньня. У мэмарыяльным комплексе «Быкаўнянскія магілы», што створаны пад Кіевам у памяць аб ахвярах палітычных рэпрэсіяў, адбылася беларуска-украінская акцыя ўшанаваньня забітых продкаў, паведамляе «Радыё Свабода». Фотa: «Радыё Свабода» Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да галоўнага мэмарыялу, а таксама да памятнай пліты, на якой пазначана прозьвішча брата беларускага пісьменьніка Янкі Брыля Ўладзіміра, расстралянага як «нямецкага агента» паводле выраку «тройкі» НКВД у Кіеве ў 1938 годзе. Фотa: «Радыё Свабода» Фотa: «Радыё Свабода» Імя рэпрэсаванага беларуса таксама фігуруе ў экспазыцыі «Скрываўленая ніва» перад уваходам у мэмарыял — на ёй прадстаўленыя матэрыялы аб перасьледзе і расстрэлах сялян за антысавецкую дзейнасьць, накіраваную супраць калектывізацыі. Фотa: «Радыё Свабода» Беларускія і ўкраінскія актывісты запалілі зьнічкі і ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій хвілінай маўчаньня — у гэты момант яны прыспусьцілі бел-чырвона-белыя і ўкраінскія дзяржаўныя сьцягі.